Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага. Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона давесці справу да лагічнага фіналу.
Лявон Вольскі: «Краўдфандынг – адзін з апошніх праектаў Анечкі. Яна нават чула частку песень з будучай плыткі. Мы мусілі запусціць кампанію на некалькі тыдняў раней, але пакуль дарабілі сайт, пакуль вырашылі ўсе тэхнічныя пытанні, Анечка акурат патрапіла ў лякарню. Менавіта праз тое, што гэта праект, над якім яна працавала даволі доўга, які яна вельмі хацела здзейсніць, мы вырашылі нічога не спыняць… Прыняць тое, што здарылася з ёй вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне зараз складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе».
Дыск мае стаць працягам паспяховага альбома «Грамадазнаўства