Telegraf.news

Свята беларускай мовы и культуры пройдзе ў парку гісторыі «Сула»

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Парк гісторыі “Каралеўская асамблея Сула” запрашае дзяцей і дарослых на свята беларускай мовы і культуры “У роднай мовы роднае карэнне”, якое адбудзецца 11 ліпеня.

Галоўная наша свята – гэта сцвярджэнне і папулярызацыя беларускіх народных традыцый, беларускай мовы. Вы будзеце мець магчымасць прыняць удзел у гульнях, спевах, конкурсах. І музыка, будзе гучаць цудоўная, беларуская.

Вас чакаюць:

- Гульні – забавы з дарослымі і дзеткамі

- Музыка ад беларускіх музыкаў

Вы будзеце мець задавальненне паслухаць цудоўныя беларускія песні ў выкананні славутага беларускага калектыва “Вербіца”

- Майстар-клас па народных танцах ды гульнях ад Яварыны

- Досціпы ды забаўкі,кемікі ды інтэрактывы па-беларуску ад Вясёлага Шляхцюка

- Беларускі кракадзіл

- 5 крокаў да беларускай душы

*- Беларуская мова – крыніца народнай мудрасці *

- Птушыны “грай”

- Янка Купала на Яна Купала.

- Паэтычны дыспут

image

Двубоі па-беларуску: не пістоляй, а мовай. - Беларуская клясыка на новы капыл - Кемікі ды байкіад старога дзеда.

- Лекцыя пана Валер`яна.

Падрабязная праграма тут . ****

Тэл. +375 (33) 615-77-01

Кошт уваходнага квітка – 12 рублеў для дарослых, 6 рублеў – для школьнікаў.

Темы:
Как вам новость?