Другі сезон “Край|BY” распачынаецца на вадзе: таямнічая Нарач - вiдэа
Вандраваць любяць усе. Праўда, некаторыя пра гэта пакуль не здагадваюцца. І для актыўных вандроўнікаў, і для патэнцыйных культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны распачынаюць другі сезон праекта “Край|BY” і прапануюць вандраваць… online!
І найперш накіруемся да найбуйнейшага возера краіны і пазнаёмімся з фантастычнымі фактамі з гісторыі Нарачаншчыны . Дзе шукаць на сучаснай мапе Малы Мядзел? І як за 5 гадоў мясцовыя жыхары 6 разоў змянілі грамадзянства? Жадаеце адкрыць штосьці новае ў добра нібыта вядомым? У гэткім разе нам з вамі ў адзін бок!
Беларускі край прыхаваў ад нас процьму маляўнічых мясцінаў, яскравых гісторый і захапляльных легендаў! Адшукайма іх разам!
Ад 11 жніўня і кожны аўтораквас чакаеonline-падарожжа ў свет таямніцаў, інтрыгаў і цікавостак, якія захоплена збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.
“Край. BY ***” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. ***
Інфармацыйныя партнёры праекту:
