Telegraf.news

Прэмія за беларускую сеціратуру з’явіцца ў 2019 годзе

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Літаратурнай прэміяй «Празрысты ЭОЛ» будуць адзначаныя найлепшыя электронныя кнігі і онлайн-публікацыі. Заснавальнікамі прэміі выступілі вэб-часопіс «ЛітРАЖ» і шэраг пісьменнікаў, якія па «оскараўскім» прынцыпе згуртаваліся ў прафесійную акадэмію. Першае ўганараванне лаўрэатаў плануецца ўжо ўвесну 2019 году. Пераможцы будуць вызначаныя адразу ў дваццаці катэгорыях.

|

Намінаваць на прэмію творы і абіраць пераможцаў будуць сябры Віртуальнай літаратурнай Акадэміі прэміі шляхам тайнага онлайн-галасавання. У яе ўжо ўвайшлі ( дадаюцца  па меры пацверджання) людзі з несумненнымі дасягненнямі ў літаратуры: Валянціна Аксак, Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Аляксандр Фядута і многія іншыя. Асобныя літаратары, якія не змаглі ўвайсці ў склад Акадэміі, выказалі падтрымку: Наталка Бабіна, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Федарэнка. |

|

image |

| image |

| image |

| image |

|

|

|

Акадэмія Прэміі “Празрысты ЭОЛ” |

|

|

|

«Прэмія была задуманая намі дзеля таго, каб у межах сваіх магчымасцяў спрыяць выданню і пашырэнню беларускіх электронных кніг, якія стануць у будучыні гарантыяй усеагульнай даступнасці найлепшых і найноўшых літаратурных твораў. Таксама мы спадзяемся, што прэмія станоўча адаб’ецца на якасці літаратурных онлайн-публікацый на беларускай мове, дасць беларускай літаратуры не толькі новых чытачоў, але і аўтараў», |

|

заявіў Аргкамітэт прэміі, у які ўвайшлі Алесь Аркуш, Наста Кудасава, Сяргей Прылуцкі, Ілля Сін, Ірына Шаўлякова і Макс Шчур. |

Как вам новость?