За травень у Мінску садавіна падаражэла на 56,6%
У беларускай сталіцы цэны на плодагароднінную прадукцыю за апошні месяц падняліся на 27,9%, садавіну - на 56,6%. Пра гэта паведамілі ў статыстычным упраўленні Мінску. Больш за ўсё падаражэлі яблыкі - на 86,1%, цытрусавыя - на 62,5%, бананы - на 57,7%, буракі - на 57,3%, часнык - на 54,4%, сухафрукты - на 33,5% , рэпчатая цыбуля - на 32,8%.
Крыху менш прыкметна падняліся кошты на моркву і вінаград - на 20,7% і 10,6% адпаведна, перадае ІА “REGNUM-Беларусь” . **
Разам з тым, у траўні знізіліся цэны на некаторую гародніну. Так, радыска стала таннейшай на 50,5%, зялёная цыбуля - на 33,8%, свежыя гуркі - на 27,9%, свежыя памідоры - 8,3%, свежая белакачанная капуста - на 8,2%.
У красавіку проса падаражэла на 38,9%**
Акрамя таго, за красавіка кошты на некаторыя прадукты ўзняліся на 40%. Так, прасяныя крупы стала даражэйшымі на 38,9%, алей - на 25,3%, гарбата - на 23,7%, маянэз - на 20%, рыс - на 16,1%. Агародніна падаражэла на 25,4%, садавіна - на 6,3%.