Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтве разглядае законапраект, згодна з якім юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі за парушэнне патрабаванняў указа № 60 аб рэгуляванні інтэрнэту будуць плаціць штрафы. Пра гэта паведаміў старшыня камісіі Сяргей Сямашка.
Дадзены законапраект, разгледжаны на пасяджэнні камісіі 3 сакавіка, прадугледжвае ўнясенне паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП).
Так, прапануецца ўвесці штраф для юрыдычных асобаў і ІП за выкарыстанне інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, размешчаных за мяжой і не зарэгістраваных у Беларусі, пры аказанні паслуг беларускім грамадзянам, перадае БелТА.
Таксама прапануецца ўвесці штраф за тое, што суб’екты гаспадарання ігнаруюць патрабаванне ўказа аб правядзенні ідэнтыфікацыі абаненцкіх прыладаў і карыстальнікаў, уліку і захоўвання персанальныя дадзеныя карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг, а таксама звестак аб абаненцкіх прыладах і аб аказаных інтэрнэт-паслугах.
Акрамя таго, заканадаўцы прапаноўваюць, каб штрафы плацілі і пастаўшчыкі інтэрнет-паслуг, не абмежавалі доступ да інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Плануецца, што штраф за дадзеныя парушэнні патрабаванняў указа № 60 складзе ад 10 да 30 базавых велічыняў (на цяперашні момант базавая велічыня складае 35 тыс. рублёў).
Члены пастаяннай камісіі рэкамендавалі Палаце прадстаўнікоў прыняць законапраект у першым чытанні на вясновай сэсіі, якая пачне сваю працу 4 красавіка.
Як раней паведамляў Тэлеграф, указ кіраўніка дзяржавы № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт» быў падпісаны 1 лютага 2010 года і ўступіў у сілу 1 ліпеня 2010 года. Упершыню ў заканадаўчым акце ўтрымліваецца шэраг патрабаванняў, закліканых зрабіць інфармацыю аб дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях больш даступнай.