За год кватэры ў Мінску патаннелі на 9,6%

11.11.2010 15:54
Архив Редакция

На другасным рынку жылля ў Мінску кватэры патаннелі на 9,6% у параўнанні з пачаткам 2010 года. На дадзены момант квадратны метр жылля каштуе ў сярэднім 1,375 даляраў. Прыкладна такую цану выстаўляюць уладальнікі нерухомасці пры яе продажы. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара групы кампаній «Твая сталіца» Таццяна Недзерава-Архіпец.

Па яе словах, кошты зарэгістраваных здзелак таксама знізіліся прыкладна на 7,3%, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

У сярэднім штомесяц на другасным рынку жылля за першыя дзевяць месяцаў 2010 года рэгістраваліся каля 580 здзелак, што на 20% менш, чым за аналагічны перыяд 2009.

Найчасцей куплялі адна- і двухпакаёвыя кватэры — 37 і 36% адпаведна. Кожная пятая здзелка тычылася куплі трохпакаёвых кватэр.

Как вам новость?
Головоломки