Telegraf.news

З пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 25,4%

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, з пачатку года спажывецкія кошты на тавары і паслугі ў Беларусі выраслі на 25,4%. Толькі ў траўні інфляцыя склала 13,1%. Між тым, прагнозныя паказчыкі інфляцыі, зацверджаныя ўрадам краіны ў канцы 2010 года, складалі 7,5-8,5%.

Істотней за ўсё, у траўні ў параўнанні з красавіком падаражэлі садавіна (на 50,8%) і гарбата (46,2%). Таксама істотна выраслі за месяц кошты на цукар (39,1%), рыбныя кансервы (29,7%), рыба і морапрадукты (27,8%), макаронныя вырабы (26,9%) і крупы (26,2%).

З нехарчовых тавараў у траўні істотней за ўсё падаражэлі сінтэтычныя мыйныя сродкі - на 50,8%. Ювелірныя вырабы за месяц падаражэлі на 33,4%, бытавыя электрапрыборы - на 31,6%, парфума і касметыка - на 33,3%, будаўнічыя матэрыялы - на 23,3%. У цэлым індэкс коштаў на нехарчовыя тавары ў траўні ў параўнанні з красавіком склаў 120,4% (з пачатку года цэны выраслі на 31,7%).

Выраслі ў траўні і кошты вытворцаў прамысловай прадукцыі. У параўнанні з красавіком яны выраслі на 9%, на інвестыцыйныя тавары гэтай катэгорыі - на 10,3%, прамежкавыя і спажывецкія тавары - на 9%.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў параўнанні з папярэднім месяцам у траўні 103%. З пачатку года цэны на платныя паслугі падняліся на 115,1%. Істотней за ўсё, у траўні падаражэлі турпаслугі - на 64,8%, а таксама кошт авіяпералётаў - на 57,8%.

Темы:
Как вам новость?