Хакей. "Юнацтва" зраўняла лік у фінальнай серыі з "Шахцёрам"

25.03.2010 11:15
Архив Редакция

"Юнацтва" зраўняла лік у фінальнай серыі адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі, атрымаўшы валявую перамогу над "Шахцёрам" у авертайме — 4:3 (0:1, 0:2, 3:0, 1:0). Вырашальная шайба была закінута на другой хвіліне першага дадатковага перыяду. Па ходзе матчу мінчукі прайгравалі салігорцам з розніцай у тры шайбы.

У сярэдзіне трэцяга перыяду пры ліку 3:1 на сваю карысць «Шахцёр» не здолеў рэалізаваць перавагу ў два гульцы, якую меў на працягу 1 хвіліны 46 секунд, паведамляе БелаПАН.

Лёс першай сустрэчы супернікаў 23 сакавіка таксама быў вырашаны ў авертайме. Перамогу з лікам 2:1 атрымаў «Шахцёр», які закінуў пераможную шайбу на восьмай хвіліне другога дадатковага перыяду. Гэты матч стаў самым доўгім у гісторыі адкрытых чэмпіянатаў Беларусі.

27 і 28 сакавіка супернікі сустрэнуцца ў Салігорску. Серыя праводзіцца да чатырох перамог адной з каманд.

Как вам новость?
Головоломки