Вядомыя прозвішчы дзесяці загінулых пры выбуху ў метро (абноўлена)
Удалося ўсталяваць асобу 10 з 12 загінулых ад тэракту на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў беларускай сталіцы. Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі заявіў намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед, які ўзначальвае аператыўна-следчую групу, якая расследуе выбух.
Аднак імя і прозвішчы дзясятага загінулага Андрэй Швед не назваў, заявіўшы толькі, што 11 чалавек загінула на месцы здарэння і адзін - у лякарні.
Раней паведамлялася аб тым, што ўстаноўлены асобы дзевяці ахвяраў тэракту. Гэта:
-
Абражэй Наталля Валянцінаўна (дата нараджэння - 6 лістапада 1966)
-
Захаркова Таццяна Ігараўна (20 лістапада 1968)
-
Капцюх Раман Васільевіч (16 сакавіка 1990)
-
Наркевіч Анатоль Уладзіміравіч (3 чэрвеня 1959)
-
Парфунцеў Аляксандр Яўгенавіч (21 сакавіка 1954)
-
Сербаеў Сяргей Уладзіміравіч (4 лістапада 1988)
-
Салаўёва Вольга Віктараўна (12 студзеня 1983)
-
Шагойка Ганна Віктараўна (9 кастрычніка 1954)
-
Клемец Юры Аляксандравіч (1987 года нараджэння)