Уладальнікі элітнага жылля будуць цалкам аплочваць паслугі ЖКГ

05.05.2010 14:13
Архив Редакция

З першага чэрвеня фізічныя і юрыдычныя асобы, якія маюць ва ўласнасці пустуючыя кватэры, а таксама асабнякі плошчай больш за 200 квадратных метраў, абавязаныя будуць цалкам пакрываць паслугі ЖКГ. Адпаведныя змены ўнесены ў п.1 пастановы Савета міністраў Беларусі ад 25 жніўня 1999 года № 1332 у мэтах удасканалення парадку разлікаў за паслугі ЖКГ.

«З першага чэрвеня пры наяўнасці ў грамадзяніна ва ўласнасці і (ці) карыстанні аднаго ці некалькіх жылых памяшканняў і адсутнасці ў іх (у адным з іх) зарэгістраваных па месцы жыхарства наймальніка, уласніка, члена арганізацыі забудоўшчыкаў і (ці) членаў іх сем’яў плата за тэхнічнае абслугоўванне і цэнтральнае ацяпленне гэтых памяшканняў ажыццяўляецца па ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфе на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў і тарыфе на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на аказанне такіх паслуг», — адзначаецца ў пастанаўленні ўрада аб 28 красавіка 2010 года №639.
«У выпадку наяўнасці ў юрыдычнай асобы ва ўласнасці, бязвыплатным карыстанні, гаспадарчым вядзенні ці аператыўным кіраванні жылога памяшкання і адсутнасці дамовы наймання гэтага жылога памяшкання плата за тэхнічнае абслугоўванне і цэнтральнае ацяпленне ажыццяўляецца ў парадку, усталяваным у частцы першай гэтага падпункта (ажыццяўляецца па ўсталяваных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфе — Тэлеграф)», — гаворыцца ў дакуменце.
Згодна з рашэннем урада, «плата за камунальныя паслугі з грамадзян, якія пражываюць у сядзібных жылых дамах павышанай камфортнасці, спаганяецца па ўсталяваных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на аказанне гэтых паслуг, на падставе пералікаў такіх дамоў, зацверджаных гарадскімі, раённымі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыямі раёнаў у гарадах».
Паводле дакумента, да такіх дамоў павышанай камфортнасці адносяцца «сядзібныя жылыя дамы (кватэры ў блакіраваных жылых дамах) з агульнай плошчай жылых памяшканняў больш за 200 квадратных метраў, забяспечаныя гаспадарча-пітным і гарачым водазабеспячэннем, каналізацыяй, ацяпленнем і вентыляцыяй, электраасвятленнем ад цэнтралізаваных, мясцовых ці індывідуальных сістэм з выкарыстаннем традыцыйных ці альтэрнатыўных крыніц, абсталяваныя газавымі ці электрычнымі плітамі, размешчаныя ў Мінску і яго прыгараднай зоне, абласных гарадах і прылеглых да іх адміністрацыйных раёнах, раённых цэнтрах».

Как вам новость?
Головоломки