У выніку выбуху ў Смаргонскім раёне загінуў адзін чалавек

07.07.2010 14:34
Архив Редакция

У ноч з шостага на сёмага ліпеня ў адным з бліндажоў ў пасёлку Крэва Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці адбыўся выбух. У выніку адзін чалавек загінуў, васмёра атрымалі раненні. Сем чалавек з дробнымі траўмамі даставілі ў Смаргонскі раённы шпіталь, двое з іх усё яшчэ знаходзяцца ў лякарні.

Усяго на месцы выбуху знаходзілася 20 чалавек, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

РУУС Смаргоні і пракуратура праводзяць праверку па факце выбуху. Прычына выбуху выяўляецца.

Как вам новость?