У Віцебску звольнілі дырэктара завода мінскага тэрарыста

01.06.2011 09:17
Архив Редакция

Калегія міністэрства прамысловасці Беларусі 20 траўня на пашыраным пасяджэнні прыняла рашэнне вызваліць з 31 траўня дырэктара РУП "Віцебскі завод трактарных запасных частак", дзе працаваў абвінавачаны па справе аб тэракце ў мінскім метро, Уладзіміра Федарэнку ад займанай пасады. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве прамысловасці.

Уладзіміра Федарэнку звольнілі за грубае парушэнне працоўных абавязкаў кіраўніка арганізацыі: незабеспячэнне выканання даведзеных прадпрыемству паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, нізкі ўзровень працоўнай, вытворчай і выканальніцкай дысцыпліны, адсутнасць належных умоваў працы для работнікаў прадпрыемства, бескантрольнасць за захаванасцю матэрыяльных каштоўнасцяў, недагляд у вядзенні выхаваўчай, ідэалагічнай і кадравай работы на прадпрыемстве, перадае БелТА.

Пракуратура Віцебскай вобласці таксама ўзбудзіла ў дачыненні да дырэктара крымінальную справу па ч.2 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). На думку следства, Уладзімір Федарэнка ў перыяд з красавіка 2006 года па красавік 2011 года па папярэдняй змове з іншымі асобамі здзейсніў крадзеж грашовых сродкаў завода, якія выплачваліся ў якасці камандзіровачных.

Как вам новость?
Головоломки