У Мінску затрымалі банду, якая рабавала пасажыраў у электрычках

25.03.2010 09:46
Архив Редакция

Следчыя Мінскага АУС на транспарце затрымалі злачынную групу, якая на працягу двух месяцаў рабавала пасажыраў і крала іх рэчы ў электрычках. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка. "У склад банды ўваходзілі чацвёра грамадзян без вызначанага месца жыхарства, а кіраваў імі 38-гадовы выхадзец з Расійскай Федэрацыі, які роўна паўжыцця правёў за кратамі", — адзначыў Аляксандр Марчанка.

«Крымінальны квартэт дзейнічаў выбарча, вышукваючы ахвяру толькі сярод падвыпілых пасажыраў начных электрычак. З мэтай знаёмства чалавеку прапанавалі распіць яшчэ бутэлечку спіртнога, а калі пасажыра развозіла канчаткова, злачынцы прымаліся за рабаванне. Часцяком пацярпелы прачынаўся не толькі без грошай, але і без абутку і верхняй адзежы. Рэчы збывалі на рынку ў Ждановічах», — распавёў прэс-сакратар УУС на транспарце, паведамляюць «Минск-Новости».

На дадзены момант супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць расследаванне, падследныя даюць сведчанні і ўжо прызналіся ў трох злачынных эпізодах. Аднак у міліцыі мяркуюць, што начных рабаванняў было значна больш.

Как вам новость?
Головоломки