Telegraf.news

У Мінску шматдзетныя маці не будуць ездзіць у транспарце бясплатна

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

У Мінску адмянілі бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных жанчын, узнагароджаных ордэнам маці. Аб гэтым паведаміла намеснік старшыні камітэту па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Мінгарвыканкама Наталля Праскурава 2 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

“Праязныя білеты для шматдзетных маці, узнагароджаных ордэнам маці, аплочваліся з гарадскога бюджэту. У ліпені 2010 года ўступіў у сілу закон “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Беларусі”, у адпаведнасці з якім цяпер гарсавет можа падтрымліваць толькі ветэранаў, пенсіянераў, інвалідаў і дзяцей. Калі шматдзетная маці не адносіцца да адной з гэтых катэгорый, то гарсавет не можа аказваць ёй падтрымку”, - цытуе Наталлю Праскураву БелаПАН.

Па словах Чыноўніка, для таго, каб кампенсаваць адмену бясплатных праязных білетаў для шматдзетных маці, з ліпеня мінулага года было вырашана аплочваць бясплатны праезд на грамадскім транспарце школьнікам са шматдзетных сем’яў, дзе выхоўваецца пяцёра і больш дзяцей. Пры гэтым у першай палове снежня мінулага года бясплатны праезд атрымалі ўсе школьнікі, нагадала Наталля Праскурава.

“Пытанне аб бясплатных праязных квітках для шматдзетных маці можа быць вырашана толькі на рэспубліканскім узроўні. 16 сакавіка ў Мінску будзе арганізаваны семінар для Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, на якім старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька агучыць прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўчыя акты на рэспубліканскім узроўні”, - распавяла Наталля Праскурава. Пры гэтым яна не выключае, што ў іх ліку можа быць пытанне аб бясплатным праездзе на грамадскім транспарце для шматдзетных маці.

“Яшчэ адна праблема для шматдзетных маці - прызначэнне пенсій, - адзначыла чыноўніца. - Жанчына, у якой шмат дзяцей, вялікую частку свайго працаздольнага ўзросту знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, даход у яе маленькі, у адпаведнасці з ім і пенсія атрымліваецца “мізэрнай”.

Наталля Праскурава таксама канстатавала, што на сённяшні дзень у Мінску налічваецца 5,46 тыс. шматдзетных сем’яў, у апошнія гады іх колькасць зменшылася. З 2006 года прынята рашэнне аб уручэнні ордэна маці жанчыне, якая нарадзіла і годна выхавала пяць і больш дзяцей. За пяць гадоў па Мінску ўручана 362 ордэны маці, летась гэтую ўзнагароду атрымала 35 жанчын, нагадала яна.

Темы:
Как вам новость?