У Мінску ў 2011 годзе тэмпы будаўніцтва метро плануюць паскорыць на 50%

05.07.2010 16:44
Архив Редакция

У сталіцы ў наступным годзе тэмпы будаўніцтва метро плануецца паскорыць на 50%, для чаго неабходна прадугледзець каля 400 млрд. рублёў. Пра гэта пятага ліпеня паведаміў старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалай Ладуцька. Па словах мэра Мінску, ужо сёлета прадпрыемства "Мінскметрабуд" павінна перавыканаць план па ўзвядзенні падземкі на 30%.

А з 2013 года ўлады сталіцы не выключаюць, што памер фінансавых укладанняў у развіццё падземнага грамадскага транспарту ўзрасце да 500 млрд. на год, адзначыў Мікалай Ладуцька.

Па словах мэра, калі гэта адбудзецца, тады Мінск дасягне параметраў будаўніцтва метро як у Бэрліне, Парыжы і іншых заходнееўрапейскіх краінах, апярэдзіўшы і Маскву, перадае БелТА.

У цяперашні час у Мінску будуецца ўчастак метро на першай лініі — ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Пятроўшчына». На тры новыя станцыі, якія з’явяцца на гэтым участку ў 2012 годзе, у інвестпраграмы запланавана каля 200 млрд. рублёў.

Архітэктары «Мінскметрапраекту» маюць намер прыступіць да распрацоўкі сямі станцыяў трэцяе лініі мінскага метро. Таксама ўжо праектуецца участак ад станцыі «Пятроўшчына» да станцыі «Малінаўка».

Мінскае метро на сённяшні дзень налічвае 25 станцыяў, якія дзейнічаюць на дзвюх лініях. Іх агульная працягласць больш за 33 кіламетры.

Как вам новость?
Головоломки