У Горадні тых, хто не падпісаўся за Лукашэнку, прымушаюць пісаць тлумачэнні

05.10.2010 14:36
Архив Редакция

Супрацоўнікаў дзіцячага садка № 73 у Горадні, якія адмаўляліся падпісвацца ў падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, прымушаюць даваць тлумачэнні ў пісьмовым выглядзе. Незалежныя назіральнікі ў Горадні лічаць такі адміністрацыйны ціск парушэннем выбарчага заканадаўства.

Акрамя таго, члены ініцыятывы «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведамілі, што ў дамах на вуліцы Церашковай у Горадні члены ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі хадзілі з ужо запоўненымі надрукаванымі падпіснымі лістамі.

Калі жыхары, унесеныя ў спісы, адмаўляліся падпісвацца за кандыдатуру дзейнага прэзідэнта, насупраць іх прозвішча зборшчык подпісаў ставіў пазнаку «адмова».

Как вам новость?