Telegraf.news

У Горадні мужчына за адзін вечар здзейсніў пяць ДТЗ

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

У Горадні адзін з супрацоўнікаў мясцовай жыллёва-эксплуатацыйнай службы за адзін вечар здзейсніў пяць дарожна-транспартных здарэнняў. Як распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі Горадні, 28 снежня каля 17:00 мужчына, вяртаючыся на асабістым аўтамабілі з працы дадому, сутыкнуўся з трыма легкавікамі і двума тралейбусамі.

Распавядаючы пра ДТЗ, віноўнік здарэння растлумачыў, што пры сутыкненні з іншымі аўто яго “машыну панесла”, а тралейбусы ён проста “не заўважыў”. “Замест таго, каб спыніцца пры першым жа сутыкненні, як таго патрабуюць правілы дарожнага руху, на яго нібыта напаў страх”, - растлумачылі ў ДАІ Горадні.

Разам з тым супрацоўнікі ДАІ падазраюць, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У цяперашні час вядзецца разгляд здарэнняў.

Темы:
Как вам новость?