На днях у УУС Гарадзенскага аблвыканкама нарад міліцыі даставіў 51-гадовага жыхара Горадні, затрыманага ва ўрочышчы «Пышкі» за непрыстойныя паводзіны. Немалады ўжо мужчына блукаў па гарадскім парку са спушчанымі штанамі і дэманстраваў свае палавыя органы жанчынам, якія праходзілі міма.
Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, мужчына нідзе не працуе, і раней ужо быў судзімы за аналагічныя супрацьпраўныя дзеянні. На момант затрымання хуліган, спалохаўшы не адну жанчыну, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляюць «Беларускія навіны».
Сам затрыманы распавёў, што ён атрымліваў задавальненне ад выстаўлення на ўсеагульны агляд сваёй мужчынскай годнасці. У найбліжэйшы час яго накіруюць на псіхіятрычную экспертызу. Калі яго прызнаюць псіхічна здаровым, то прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за хуліганства. У адваротным выпадку — накіруюць на лячэнне.