Telegraf.news

У Беларусі зноў павышаюць кошты на свініну

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

З 8 чэрвеня ў Беларусі ў чарговы раз павышаюць гранічныя адпускныя цэны на свініну. Пастанову № 87 аб 10%-ым павышэнні цэн 6 чэрвеня зацвердзіла міністэрства эканомікі Беларусі. Такім чынам, максімальныя адпускныя кошты на свініну тушамі першай і другой катэгорыі вырастуць да 11,45 тыс. за кілаграм, трэцяй катэгорыі - да 10,69 тыс. за кілаграм.

Дакумент таксама ўносіць адпаведныя змены ў пастанову мінэканомікі № 65 ад 27 красавіка 2011 года, перадае АФН.

Як перадаваў Тэлеграф, пастановай міністэрства эканомікі № 65 цэны на ялавічыну тушамі павысілі на 10%, свініну тушамі - на 8%. Пастановай прадугледжваецца, што “эканамічна абгрунтаванае змяненне адпускных цэн здзяйсняецца ў памеры не больш за 0,7% на месяц, не перавышаючы лімітавых адпускных коштаў”.

Темы:
Как вам новость?