У Беларусі 869 населеных пунктаў у выніку навальніцы засталося без электрычнасці

29.07.2010 09:43
Архив Редакция

У выніку навальніцы 28 ліпеня 869 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электразабеспячэння. Па аператыўных дадзеных на 18:00 ў 522 з іх электразабеспячэнне аднавілі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Падчас навальніцы парывы шквалістага ветру дасягалі 28 метраў за секунду. У выніку пацярпела 108 населеных пунктаў у 32 раёнах Віцебскай, Гомельскай, Мінскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях. Вецер пашкодзіў дахі 157 жылых дамоў, дзесяці аб’ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння, пяці вытворчых і 219 сельскагаспадарчых будынкаў. Інфармацыі аб пацярпелых і ахвярах не паступала, перадае БелТА.

У Берасцейскай вобласці ўвечары 27 ліпеня праз навальніцу адбылося шэсць пажараў, паведамляе БелаПАН. Чатыры пажары зафіксавалі ў Столінскім раёне, яшчэ два — у Лунінецкім і Пружанскім. У чатырох выпадках пацярпелі гаспадарчыя пабудовы, у двух — жылыя дамы, паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.

Как вам новость?
Головоломки