Тысячы мінчукоў прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі пахавання астанкаў невядомых салдатаў

05.07.2010 09:07
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, 2 ліпеня, прыняў удзел у цырымоніі пахавання астанкаў невядомых салдат у крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Гэта ўрачыстае мерапрыемства, якое мае важнае духоўна-гістарычнае, грамадзянскае і культурнае значэнне, сабрала 50 тысяч мінчукоў і гасцей сталіцы.

«Воіны, чые астанкі сёння знайшлі вечны супакой, не нарадзіліся героямі. Але сталі імі, калі без ваганняў пайшлі абараняць сваю краіну і народ. Гэтыя людзі не шукалі ні славы, ні ушанаванняў — нават іх імёны засталіся невядомымі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. «Для нас яны сталі сімвалам ўсіх патрыётаў, хто ў розныя перыяды гісторыі мужна змагаўся за свабоду, незалежнасць і росквіт Айчыны», — цытуе прэзідэнта БелТА.

У нішах сцяны крыпты (ніжняй алтарнай часткі) храма пахавалі астанкі воінаў, знойдзеных спецпадраздзяленнем міністэрства абароны падчас пошукавых экспедыцый. Гэта астанкі невядомых удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года, якія загінулі ў баях з французскімі войскамі пад камандаваннем Мюрата; астанкі салдатаў Першай сусветнай вайны, якія загінулі ў жніўні 1915 года пад Горадняй пры стрымліванні наступлення кайзераўскіх войскаў; а таксама астанкі невядомых байцоў Вялікай Айчыннай вайны,
якія загінулі ў лістападзе 1943 года пасля фарсіравання Дняпра пад Лоевам.

Храм-помнік у гонар Усіх Святых мае форму шатра, увянчанага крыжом. У аснове Шатра ляжыць лік дзевяць, які ўтвараецца васьмю шырокімі межамі з геаметрычным цэнтрам — яго вяршыняй. Лічба дзевяць у хрысціянскай традыцыі азначае дзевяць чыноў анёлаў і святых.

У крыпце прадугледжваецца перапахаванне астанкаў знаных гістарычных дзеячаў, ўстаноўка мемарыяльных дошак па ўсім перыметры, упляценне ў арнамент пласцін з імёнамі загінулых. Сёння ў крыпце Храма-помніка была таксама запалена нязгасная лампады.

Как вам новость?
Головоломки