Шэварнадзэ: Лукашэнка не да канца заслугоўвае даверу

20.07.2010 14:57
Архив Редакция

Былы кіраўнік Грузіі Эдуард Шэварнадзэ лічыць няшчырымі адносіны паміж яго прыемнікам Міхаілам Саакашвілі і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Па яго словах, "Лукашэнка не да канца заслугоўвае даверу". Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю незалежнай тбіліскай газеце «Асавал-дасавалі».

«Сам па сабе факт сустрэчы нядрэнны, але Лукашэнка гуляе. Спачатку Лукашэнка гуляў з Захадам, раздражняючы Расію. Потым яны памірыліся», — заявіў Эдуард Шэварнадзэ, перадае «Беларускі партызан».

Як раней паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ва Украіну сустрэўся са сваім грузінскім калегам Міхаілам Саакашвілі. Прэзідэнты абмеркавалі шэраг палітычных і эканамічных пытанняў у адносінах паміж краінамі. Кіраўнікі дзяржаў з задавальненнем адзначылі, што «грамадзянскія групы Грузіі і Беларусі, моладзь і бізнэсоўцы паглыбляюць дыялог».

Крыху пазней, 15 ліпеня Першы тэлеканал беларускага тэлебачання ў чацвер паказаў эксклюзіўнае інтэрв’ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі.

Как вам новость?