Селязнёў: экспарт цэменту ў 2010 годзе складзе 500 тыс. тон

27.05.2010 17:13
Архив Редакция

Беларусь плануе экспартаваць у 2010 годзе 500 тыс. тон цэменту. Пра гэта паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Селязнёў. У прыватнасці, пастаўкі цэменту будуць ажыццяўляцца ў Расію, Польшчу і краіны Балтыі.

Кажучы пра прагназаваны дэфіцыт цэменту, Аляксандр Селязнёў адзначыў, што, па разліках спецыялстаў Інстытуту НДПТІБ імя С. С. Атаева, у Беларусі ён будзе сезонным — з траўня па кастрычнік. Чакаецца, што агульнагадавы дэфіцыт цэменту ў 2010 годзе складзе каля 450 тыс. тон, перадае БелТА.
Аднак, па словах міністра, на аб’ёмах будаўніцтва ў краіне гэта не адаб’ецца, паколькі ў перыяд павышанага сезоннага попыту Беларусь будзе імпартаваць цэмент і часова спыніць яго экспартныя пастаўкі.
«Што да іншых будматэрыялаў, то на ўнутраным рынку краіны не прадбачыцца дэфіцыту ні жвіру, ні цэглы, ні сценавых блокаў з ячэістага бетону, ні жалезабетонных вырабаў і зборнага жалезабетону», — сказаў Аляксандр Селязнёў.

Как вам новость?
Головоломки