Telegraf.news

Сідорскі заклапочаны эканамічнай сітуацыяй у Беларусі

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Жонка былога прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага Людміла паведаміла, што яе муж пасля адстаўкі вырашыў заняцца навуковай дзейнасцю, “ён бо ж доктар тэхнічных навук”, а таксама шмат часу ён надае вывучэнню навінаў. “У першую чаргу эканамічнай тэматыкі. Больш за ўсё яго хвалюе эканамічная сітуацыя ў краіне”, - заявіла яна.

У той жа час, па словах жонкі, Сяргей Сідорскі не робіць эканамічных прагнозаў, ад інтэрв’ю ўстрымліваецца. “Людзям, якія ў яго гэтым цікавіцца, ён адказвае: “Я веру, што ўсё будзе добра"", - адзначыла Людміла Сідорская, перадае “Салідарнасць”.

Жонка палітыка таксама распавяла, што пасля адстаўкі яны тры тыдні правялі ў Чэхіі, “вярнуліся паўмесяца таму”. Акрамя таго, яна паведаміла, што ў сям’і няма ніякіх зберажэнняў, бо яны “вельмі доўга жылі ў крэдыт”.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Міхаіл Мясніковіч змяніў Сяргея Сідорскага на пасадзе прэм’ер-міністра Беларусі 28 снежня 2010 года. Апошні ўзначальваў Саўмін з 2003 года. СМІ адзначалі, што ён можа стаць кіраўніком аднаго з самых буйных у краіне прадпрыемстваў - ААТ “Беларуськалі”.

Темы:
Как вам новость?