Сідорскі: РБ і РФ павінны вырашыць пытанне з нафтавымі пошлінамі да першага ліпеня

17.03.2010 09:36
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што Беларусь і Расія да першага ліпеня павінны ўрэгуляваць пытанне са збіраннем мытных пошлін на нафту. "Мы стаім на той пазіцыі, што да першага ліпеня 2010 года мы павінны прыняць меры, каб выйсці на развіццё падпісанага пратаколу і са стварэннем адзінай мытнай тэрыторыі сысці ад спагнання ўсялякіх пошлін", — падкрэсліў кіраўнік урада.

Беларускі прэм’ер адзначыў, што 16 сакавіка на паседжанні саюзнага ўрада бакі абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў у адпаведнасці з пратаколам да дамовы 2007 года па пастаўках нафты.

«Мы дамовіліся, што 6,3 млн. тон нафты паступяць у Беларусь бяспошлінна, астатняя частка, якая ўваходзіць у агульнасаюзны баланс, а гэта 21,5 млн. тон, будзе абкладацца пошлінай», — заявіў Сяргей Сідорскі.

Сідорскі: Расія і Беларусь змаглі вытрымаць фінансавы крызіс

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што беларуска-расійскі антыкрызісны план сумесных дзеянняў працуе эфектыўна. «Наш антыкрызісны план з’яўляецца адным з самых актыўных, прасунутых планаў. Мінулы год быў складаным для расійскай і беларускай эканомік. Але мы здолелі вытрымаць сур’ёзнае выпрабаванне фінансавым крызісам», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

«З крызісу мы выйшлі са стратамі, якія значна ніжэй, чым у іншых краін. Шмат у чым гэта атрымалася дзякуючы прыняццю эфектыўнага плану сумесных дзеянняў па пераадоленні крызісу», — лічыць Сяргей Сідорскі.

Сідорскі: РБ і РФ гатовыя перанесці кантроль на вонкавую мяжу з першага ліпеня

Прэм’ер-міністр Беларусі таксама паведаміў, што Беларусь і Расія гатовыя з першага ліпеня 2010 года перанесці мытны, транспартны і іншыя віды кантролю з беларуска-расійскай мяжы на вонкавую мяжу Саюзнай дзяржавы, паведамляе БелТА.

«За некалькі гадоў зроблена значная праца па падрыхтоўцы да рэалізацыі гэтага праекта, у тым ліку памежнымі і мытнымі органамі. Так, мытныя органы ў рэжыме рэальнага часу могуць адсочваць транспартныя сродкі, якія перасоўваюцца, напрыклад, праз вонкавую мяжу Беларусі, пры гэтым уся інфармацыя запасіцца ў Маскве», — адзначыў кіраўнік урада.

Как вам новость?
Головоломки