Расія прапрацоўвае пытанне рамонту беларускіх аб'ектаў СПА

14.07.2010 09:01
Архив Редакция

У адпаведнасці з заяўкамі ад Арменіі, Беларусі, Казахстана і Узбекістана расійскі канцэрн СПА «Алмаз-Антэй» прапрацоўвае пытанне аб пастаўках у гэтыя краіны запчастак для тэхнікі СПА. Пра гэта было заяўлена 13 ліпеня ў Маскве на паседжанні каардынацыйнага камітэта па пытаннях СПА пры Савеце міністраў абароны СНД. Таксама прапрацоўваецца пытанне аб рамонце камплектуючых да ЗРК С-300 ПС расійскімі спецыялістамі.

На паседжанні таксама была дадзена ацэнка сістэме СПА Беларусі. «Намаганнямі ўрада, мінабароны і камандавання ВПС і СПА Беларусі ўдалося захаваць і паспяхова развіваць сістэму супрацьпаветранай абароны гэтай краіны», — гаворыцца ў распаўсюджаным прэс-рэлізе, перадае БелаПАН.

«Гэтая сістэма сёння з’яўляецца адной з самых магутных у Еўропе», — адзначаецца ў дакуменце.

Акрамя таго, у адпаведнасці з планам сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ў рамках аб’яднанай сістэмы СПА краінаў СНД, на кастрычнік 2010 года запланавана камандна-штабная трэніроўка з органамі кіравання і дзяжурнымі па СПА аб’яднанай сістэмы СПА СНД, а таксама шэрагу камандна-штабных трэніровак, перадае БелаПАН.

Как вам новость?