Расія аднавіла пастаўкі нафты ў Беларусь
Редакция
У аўторак, 25 студзеня, расійская кампанія “Транснафта” аднавіла прапампоўку нафты ў Беларусь. Гэта стала магчымым пасля падпісання беларускімі НПЗ і расійскімі пастаўшчыкамі кантрактаў на пастаўкі нафты ў 2011 годзе. Па словах прэс-сакратара “Транснафты”, прапампоўка аднавілася ў 16:50 па беларускім часе.
Аператар трубаправодаў прыпыніў экспарт расійскай нафты ў Беларусь з 1 студзеня, 25 студзеня ў 16:50 аднавіліся пастаўкі нафты на беларускае прадпрыемства “Нафтан”, а ў 17:00 - на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, распавёў Ігар Дзёмін.
Па матэрыялах Reuters і РИА “Новости”