Прэм'ер-міністры Беларусі і Літвы наведалі гістарычныя мясціны Нясвіжу

28.07.2010 11:33
Архив Редакция

Неафіцыйная сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса прайшла 27 ліпеня ў Нясвіжы. Прэм'ер-міністры праехалі на конным экіпажы па горадзе, наведалі Слуцкую браму, Фарны касцёл, а таксама замак і магільны склеп князёў Радзівілаў.

Па словах Андруса Кубілюса, ад падарожжа па Беларусі ў яго вельмі добрыя ўражанні. «Мы выбралі вельмі добры маршрут. Мы задаволеныя згодай прэм’ер-міністра Беларусі зладзіць для нас такі адпачынак», — адзначыў літоўскі прэм’ер.

Андрус Кубілюс рады магчымасці наведаць гістарычныя месцы Беларусі. «Наведваючы такія месцы, як тут, у Нясвіжы, адчуваеш дыханне гісторыі — гісторыі, якая рабілася на працягу соцень гадоў», — сказаў прэм’ер-міністр, перадае БелТА.

Сяргей Сідорскі ў сваю чаргу адзначыў, што ў Беларусі праводзіцца шмат мерапрыемстваў па аднаўленні гістарычных будынкаў, помнікаў. Беларускі прэм’ер прызнаўся, што таксама любіць наведваць гістарычныя месцы, але са шкадаваннем дадаў, што аналагічныя месцы ў Літве апошні раз ён наведваў яшчэ ў савецкі час.

Как вам новость?