Telegraf.news

Праляскоўскі не згодны з Кудрыным датычна працы СМІ ў РБ

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Заявы кіраўніка міністэрства фінансаў Расіі Аляксея Кудрына пра абмежаванні для працы расійскіх СМІ, што нібыта маюць месца ў Беларусі, не маюць нічога агульнага з рэальным становішчам і нічым не абгрунтаваныя. Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, каментуючы адпаведныя выказванні расійскага міністра фінансаў.

“Гэтыя заявы не маюць нічога агульнага з рэальным становішчам і нічым не абгрунтаваныя. Больш за тое, мы здзіўленыя, што падобныя папрокі гучаць менавіта з вуснаў міністра фінансаў, які, наколькі мне вядома, не адказвае за працу СМІ. Тым больш некарэктна пераводзіць гэтыя пытанні ў плоскасць эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі”, - цытуе міністра інфармацыі Беларусі БелТА.

“У Беларусі няма ніякіх праблемаў для працы расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, - сказаў Алег Праляскоўскі. - Усе журналісты, якія жадаюць асвятляць падзеі ў Беларусі, свабодна атрымліваюць акрэдытацыю пры міністэрстве замежных спраў, і для іх няма ніякіх абмежаванняў. Расійскія журналісты рэгулярна прысутнічаюць на ўсіх грамадска значных мерапрыемствах, у тым ліку з удзелам кіраўніка беларускай дзяржавы ”.

“Калі спадару Кудрыну вядома аб нейкіх абмежаваннях або ціску ў Беларусі ў дачыненні да расійскіх журналістаў, няхай прадставіць канкрэтныя факты, і мы разгледзім гэтае пытанне па сутнасці. Аднак пакуль ніякіх афіцыйных прэтэнзій на гэты конт расійскі бок не вылучаў”, - дадаў беларускі міністр.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў , што Масква ўлічыць пазіцыю афіцыйнага Мінску па абмежаванні працы расійскіх СМІ пры крэдытаванні Беларусі. “Урад Расійскай Федэрацыі турбуюць меры адміністрацыі Беларусі па стрымліванні або абмежаванні сродкаў масавай інфармацыі з Расіі”, - адзначыў кіраўнік мінфіна РФ.

Темы:
Как вам новость?