Нелегальных перагоншчыкаў аўто асудзілі на два гады

28.07.2010 12:44
Архив Редакция

Суд Лідскага раёна асудзіў грамадзяніна Беларусі і двух грамадзянаў Літвы да двух гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі па арт.233 ч.1 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) і арт.231 ч.2 (ухіленне ад выплаты мытных плацяжоў) КК РБ. 8 ліпеня 2010 судовая калегія па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суда пакінула прысуд без змены, і ён уступіў у законную сілу.

Як устанавілі супрацоўнікі фінансавай міліцыі, удзельнікі злачыннай групы, якія ўхіліліся ад выплаты мытных плацяжоў, у кастрычніку 2008 — траўні 2009 гадоў незаконна завезлі ў Беларусь 63 легкавыя аўтамабілі розных мадэляў. Сума атрыманых зламыснікамі даходаў ад ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці склала 118 млн. рублёў, а нявыплачаных мытных плацяжоў — 495 млн. рублёў, паведамілі ў Камітэце дзяржкантролю.

Па тэхналагічнай лініі «зялёны канал» злачынцы ўвозілі ў Беларусь зарэгістраваныя ў Літве легкавыя аўтамабілі. Грамадзяне Літвы заяжджалі на іх як на ўласных без мытнага афармлення і выплаты мытных плацяжоў. У Беларусі машыны разбіралі на запчасткі, якія затым прадавалі ў многіх рэгіёнах краіны.

Часам зламыснікі дамаўляліся ў Літве з прадаўцамі аўтамабіляў і разам з імі заязджалі ў Беларусь. Затым прадаўцы самастойна (пешшу або на транспарце) вярталіся назад. Звычайна, беларус шукаў магчымасці збыту запчастак, а літоўцы — аўтамабілі для ўвозу ў Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки