Telegraf.news

Недзяржаўным СМІ адмаўляюць у акрэдытацыі на сустрэчу з Лукашэнкам

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Упершыню за 17 гадоў прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі журналістам недзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелаПАH адмовілі ў акрэдытацыі на прэс-канферэнцыю, якую кіраўнік дзяржаў праводзіць для беларускіх СМІ. Прычын адмовы журналістам не растлумачылі.

Прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы намечана на 17 чэрвеня. Плануецца, што яна пачнецца ў 12:00 у будынку Нацыянальнай бібліятэкі і будзе транслявацца ў прамым эфіры першага канала беларускага радыё.

Яшчэ 11 чэрвеня першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка “настроены на адкрытую і сумленную гутарку з журналістамі”.

“Прэс-канферэнцыя прадугледжана паўгадавым графікам працы прэзідэнта. Мы прапаноўвалі адмяніць яе ці перанесці на некаторы час з улікам той няпростай фінансава-эканамічнай сітуацыі, якую цяпер перажывае наша краіна. Аднак кіраўнік дзяржавы пакінуў гэтае мерапрыемства ў сваім працоўным графіку”, - паведаміў Аляксандр Радзькоў.

Супрацоўнікі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН расцэньваюць адмову ў акрэдытацыі на прэс-канферэнцыю як “грубае парушэнне Закона аб друку і іншых СМІ”.

Акрамя таго, па словах рэдактараў, гэта супярэчыць публічным заявам кіраўніка дзяржавы. У прыватнасці, у красавіку 2007 года Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі, адказваючы на крытычныя заўвагі дырэктара БелаПАH Алеся Ліпая, асабліва падкрэсліў, што ніякай закрытасці ў працы СМІ быць не павінна.

“Тым больш ад гэтай кампаніі, хай гэта недзяржаўная кампанія. Як бы там ні было, гэтыя забароны нашкодзяць”, - падкрэсліў прэзідэнт.

Темы:
Как вам новость?