МЗС: ЕС спрабуе націснуць на беларускія суды
Редакция
Начальнік упраўлення інфармацыі міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных заявіў 22 сакавіка, што праводзімая ЕС палітыка санкцый “шматкроць даказала сваю бесперспектыўнасць”. “Акрамя таго, гэта рашэнне (аб дадатковых санкцыях - Тэлеграф) з’яўляецца адкрытай спробай аказаць ціск на судовую сістэму суверэннай дзяржавы”, - сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС РБ.
“Тым самым ЕС дэманструе пагарду да нормаў і прынцыпаў міжнароднага права. Падобныя дзеянні дыскрэдытуюць дэкларацыі ЕС у абарону дэмакратыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў”, - адзначыў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства.