Telegraf.news

МЗС: ЕС паводзіць сябе неадэкватна

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных раскрытыкаваў рашэнне ЕС аб увядзенні санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў. “Прынятае рашэнне прымушае сумнявацца ў здольнасці Рады ЕС адэкватна ацаніць сітуацыю, якая склалася, і зрабіць крокі насустрач канструктыўнаму дыялогу, нацэленаму на пошук рацыянальных рашэнняў”, - сказаў ён.

Па словах дыпламата, “еўрапейская палітыка знаходзіцца ў палоне ілюзій і ілжывых уяўленняў аб рэальным становішчы спраў у нашай краіне”. Андрэй Савіных адзначыў, што эканамічныя санкцыі “на справе накіраваныя супраць інтарэсаў простых людзей”, а “санкцыйнае мысленне даказала сваю бесперспектыўнасць яшчэ ў мінулым стагоддзі”, паведамілі ў МЗС Беларусі.

“Мы перакананыя, што толькі праз адкрыты і раўнапраўны дыялог магчыма рашэнне існых праблем”, - падкрэсліў прэс-сакратар.

Андрэй Савіных лічыць, што “дзеянні ЕС паглыбляюць канфрантацыю і абцяжарваюць магчымасць пераходу да нармальнага ўзаемадзеяння”. “Беларускі бок распачне адэкватныя дзеянні па абароне законных інтарэсаў сваіх грамадзян і прадпрыемстваў, уключаючы меры ў адказ у дачыненні да ініцыятараў гэтага рашэння”, - паведаміў прадстаўнік міністэрства.

Як перадаваў Тэлеграф, Рада міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза ўхваліла 20 чэрвеня ўвядзенне эканамічных санкцый у дачыненні да трох фірмаў, падкантрольных блізкаму да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмэну Уладзіміру Пефціева. Як раней заявілі ў Радзе ЕС, на гэты крок міністры пайшлі, каб “пакараць беларускага лідара за арышты актывістаў апазіцыі і журналістаў, не наносячы шкоды эканоміцы краіны”.

Темы:
Как вам новость?