Telegraf.news

МЗС: беспарадкі ў Егіпце не закранулі беларусаў

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

У сувязі з пагаршэннем становішча ў Егіпце пасольства Рэспублікі Беларусь у Каіры ўдакладняе сітуацыю з беларускімі грамадзянамі, якія знаходзяцца на курортах Егіпта. «Па наяўнай на дадзены момант інфармацыі, беспарадкі, якія адбываюцца ў краіне, не закранулі нашых грамадзян», - заявіў 31 студзеня прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Намі рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў для ацэнкі рэальнай сітуацыі і планавання магчымых дзеянняў у мэтах аказання дапамогі беларускім турыстам», - адзначыў дыпламат.

Як паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ў МЗС Беларусі, міністэрства, улічваючы абвастрэнне ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Егіпце, зноў рэкамендуе грамадзянам “устрымацца ад наведвання гэтай краіны да поўнай нармалізацыі абстаноўкі”. Між тым пасольства Беларусі ў Егіпце працуе ў звычайным рэжыме.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 26 студзеня ў Егіпце пачаліся масавыя беспарадкі, выкліканыя пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне, ростам карупцыі, а таксама 30-гадовым знаходжаннем пры ўладзе прэзідэнта Хосні Мубарака.

Темы:
Как вам новость?