Мінздар: у Беларусі няма грошаў на страхавую медыцыну

15.04.2010 17:09
Архив Редакция

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко заявіў, што ў Беларусі не плануецца ўводзіць страхавую медыцыну. "На прыкладзе Расіі і іншых краін мы бачым, што яна яшчэ нерэальная. Ідуць вялікія грашовыя струмені на ўтрыманне гэтых страхавых кампаній, на непатрэбныя правалокі. Акрамя таго, мы яшчэ не гатовыя ў фінансавым плане", адзначыў кіраўнік мінздара.

Разам з тым, па словах міністра, у сувязі з тым, што гэта галіна цяпер з’яўляецца для дзяржавы «вельмі выдатковай», Беларусі неабходныя новыя шляхі развіцця медыцыны, перадае БелТА. «А з укараненнем у практыку высокіх тэхналогій бюджэт прыйдзецца ўсё больш папаўняць за кошт іншых крыніц», — дадаў Васіль Жарко.

Міністр аховы здароўя таксама паведаміў, што сёння ў страхавых кампаній няма ніякіх абмежаванняў з нагоды аказання дапамогі ў любой лячэбнай установе краіны, а таксама плануецца перагледзець па просьбе страхавальнікаў кошты на паслугі страхавання здароўя замежнікаў.

Как вам новость?
Головоломки