Telegraf.news

Мінтурызма: праблема з купляй пуцёвак за мяжу не будзе

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Міністр спорту і турызму Беларусі Алег Качан заявіў, што ў насельніцтва не будзе праблемаў з купляй турыстычных пуцёвак за мяжу ў сувязі з абмежаваннямі на валютным рынку краіны. У якасці пацверджання сваіх словаў кіраўнік спартыўна-турыстычнага ведамства прывёў прыклад беларускіх спартоўцаў.

“Спартоўцы разлічваюцца з дапамогай пластыкавай карты па безнаяўным разліку, і ніякіх праблемаў няма. Беларускія рублі аўтаматычна пераводзяцца ў валюту той краіны, дзе знаходзяцца спартсмены. Што перашкаджае турфірмам працаваць у гэтым кірунку?” - сказаў Алег Качан, перадае БелаПАН.

У сувязі з гэтым міністр спорту і турызму прапанаваў турфірмам ўвесці практыку безнаяўнага разліку за туры. “Усе хочуць працаваць за наяўныя грошы, і зразумела, чаму. А я прапаную працаваць па безнаяным”, - адзначыў кіраўнік мінспорту.

Уведзеныя ў апошні час абмежаванні на валютным рынку Беларусі Алег Качан лічыць часовай мерай і выказвае ўпэўненасць што неўзабаве яны будуць адменены.

Тым часам, па дадзеных партала Infobank.by , шэраг беларускіх банкаў увёў чарговыя абмежаванні для ўладальнікаў пластыкавых картак. У гэты раз яны тычацца разліковых аперацый па рублёвых картах, здзейсненымі за межамі Беларусі. Цяпер у адных банках прыпыненыя аперацыі па такіх картках, а ў іншых абмежаванні закранулі толькі колькасці і сумы расходных аперацый.

Темы:
Как вам новость?