Мінсувязі: Беларусь стане адным з піянераў па ўвядзенні 4G

21.04.2010 15:51
Архив Редакция

Тэхналогію сотавай сувязі і перадачы дадзеных 4G Беларусь увядзе нароўні з самымі перадавымі дзяржавамі, заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей. "Рэвалюцыя, пра якую гаворыцца шмат гадоў, у нас наспела", — лічыць кіраўнік мінсувязі.

Міністр адзначыў, што абсталяванне, якое ўводзіцца на сетках трэцяга пакалення, «на сённяшні дзень інтэгруецца ў сістэму 4G, толькі з заменай праграмнага забеспячэння, што капітальных выдаткаў не патрабуе», перадае БелаПАН.

Разам з тым Мікалай Панцялей прызнаў пэўныя праблемы з частотным рэсурсам для разгортвання тэхналогіі стандарту LTE (4G): «Мы ўжо напрацавалі схему рашэння гэтых праблемаў. Натуральна, мы ставім перад сабой задачу  даць магчымасць аказання гэтых паслуг усім тром аператарам. Раз прыйшоў капітал у нашу краіну і працуе, мы павінны ствараць роўныя ўмовы, і гэта адна з задач рэгулятара».

4G — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы дадзеных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Да чацвёртага пакалення прынята адносіць перспектыўныя тэхналогіі, якія дазваляюць ажыццяўляць перадачу дадзеных з хуткасцю большай за 100 Мбіт/с рухомым абанентам і 1Гбіт/с стацыянарным. 14 снежня 2009 года швецкая тэлекамунікацыйная кампанія TeliaSonera абвясціла пра запуск першай у свеце камерцыйнай сеткі чацвёртага пакалення стандарту LTE у Стакгольме і Осла.

Панцялей: ІТ-бізнэсу ў Беларусі патрэбна стымуляванні

У Беларусі неабходна стымуляваць бізнэс у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей на адкрыцці 17-й міжнароднай выставы па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІВО-2010», перадае БЕЛТА.

«Усе мы як патэнцыйныя спажыўцы павінны стымуляваць і органы дзяржкіравання, якія рэгулююць дадзены рынак, і бізнэс для таго, каб ён прадстаўляў нам як мага больш вартых паслуг, даступных як па тэхналогіях, так і па кошце», — адзначыў кіраўнік мінсувязі.

Как вам новость?
Головоломки