Telegraf.news

Міністра энергетыкі пакараюць за даўгі перад Расіяй

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Кіраўніка міністэрства энергетыкі Беларусі Аляксандра Азярца прыцягнуць да адказнасці за несвоечасовую аплату за пастаўкі электраэнергіі з Расіі, заявіў 30 чэрвеня першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Праз запазычанасць, якая ўтварылася, расійская кампанія “Інтэр РАО ЕЭС” 29 чэрвеня спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь.

Між тым Беларусь у найбліжэйшыя два дні цалкам пагасіць запазычанасць перад расейскай кампаніяй “Інтэр РАО ЕЭС” за імпартаваную ў сакавіку-траўні гэтага года электраэнергію, запэўніў Уладзімір Сямашка, перадае БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 29 чэрвеня, ААТ “Інтэр РАО ЕЭС” цалкам спыніла пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь праз запазычанасці. Агульная сума доўгу за электраэнергію, якую Расія паставіла Беларусі ў сакавіку - траўні гэтага года, складае каля 1,2 млн расійскіх рублёў.

Для таго, каб разлічыцца з “Інтэр РАО ЕЭС” беларускай кампаніі “Белэнерга” давялося звярнуцца па крэдыт у ААТ “БПС-Банк”. Увечары 29 чэрвеня Беларусь ажыццявіла чарговы плацёж у памеры 600 млн расійскіх рублёў для пагашэння запазычанасці. Астатнюю суму доўгу Мінск павінен выплаціць да канца дня 5 ліпеня.

Пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь “Інтэр РАО ЕЭС” павінна была аднавіць у 00:00 30 чэрвеня. Аднак па тэхнічных прычынах у 02:00 яны былі ізноў перапыненыя .

Темы:
Как вам новость?