Мінская міліцыя затрымала таксісіта, які збіў пенсіянерку

02.06.2011 11:56
Архив Редакция

У сераду, 1 чэрвеня, у Мінску на вуліцы Веры Харужай у раёне Камароўскага рынку каля 15:00 таксіст на аўтамабілі Ford Scorpio збіў пенсіянерку, якая пераходзіла дарогу ў неналежным месцы. Мужчына ўцёк з месца ДТЗ, кінуўшы сваю машыну, але ўжо праз гадзіну пасля аварыі яго затрымалі на кватэры ў сваякоў.

Па словах старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе аддзелу ДАІ Савецкага РУУС Мінску Марыі Дзьяковай, на момант медыцынскага агляду таксіст быў у стане алкагольнага ап’янення, перадае агенцтва «Мінск-Навіны«.

Пенсіянерка, збітая таксістам, праз тры гадзіны пасля аварыі ад атрыманых траўмаў памерла ў лякарні.

Как вам новость?
Головоломки