У Мінску 19 лістапада ў 10:10 на скрыжаванні вуліц Рафіева і Ясеніна маршрутка сутыкнулася з тралейбусам. Пра гэта паведаміў старэйшы інспектар па агітацыі аддзелу ДАІ Маскоўскага РУУС Мінску Дзмітры Максюта. Паводле яго слоў, п'яны кіроўца маршруткі быў у стане моцнага алкагольнага ап'янення, прычым абудзіць яго не змаглі нават супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца ДТЗ.
Кіроўцу, які так і не прачнуўся, з «алкагольным» дыягназам накіравалі ў шпіталь, перадае БелаПАН.
У выніку аварыі ніхто не пацярпеў: у маршрутным таксі людзей не было, а пасажыры тралейбуса раненняў не атрымалі.
Как вам новость?
Головоломки