Мінск падрыхтаваў праект продажу "Белтрансгазу" за 2,5 млрд даляраў

24.05.2011 13:12
Архив Редакция

Беларусь падрыхтавала праект пагаднення аб продажы прыналежных дзяржаве 50% акцый ААТ "Белтрансгаз". Пра гэта 24 траўня паведаміў прадстаўнік органаў дзяржкіравання Беларусі. Паводле яго слоў, Расія ўжо выказала зацікаўленасць у куплі гэтага актыву за 2,5 млрд даляраў.

Крыніца нагадала, што намер аб куплі акцый «Белтрансгаза» быў агучаны прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным на пасяджэнні саюзнага Саўміна ў сакавіку. Пры гэтым ён папрасіў беларускі бок не навязваць Расіі якіх-небудзь дадатковых умоваў.

Па словах крыніцы, тэрміны продажу «Белтрансгазу» пакуль не вызначаны.

Сутыкнуўшыся ў апошнія месяцы з фінансавым крызісам, Беларусь спадзяецца ўрэгуляваць сітуацыю з вострым недахопам валюты шляхам атрымання крэдыту ЕўрАзЭС на больш чым 3,5 млрд даляраў. Аднак у гэтым годзе Мінск зможа атрымаць толькі 1,2 млрд даляраў двума траншамі па 800 і 400 млн.

Раней расійскія ўлады заяўлялі, што для вырашэння праблемаў з валютай Беларусі неабходна больш актыўна прадаваць дзяржаўныя прадпрыемствы. Эксперты лічаць, што для ўрэгулявання сітуацыі Беларусі спатрэбіцца да 10 млрд даляраў.

Как вам новость?
Головоломки