Мінэканомікі вырашыла павысіць дзелавую актыўнасць беларусаў

15.07.2010 14:21
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі Беларусі вырашыла павышаць дзелавую актыўнасць беларусаў і падрыхтавала для гэтага стратэгію павышэння дзелавой актыўнасці насельніцтва да 2015 года. Пра гэта распавёў дырэктар дэпартаменту па прадпрымальніцтве мінэканомікі Аляксандр Ліхачэўскі.

«Гэты дакумент накіраваны на вызначэнне максімальнае колькасці фактараў, што стымулююць прадпрымальніцкую актыўнасць нашых грамадзянаў, — адзначыў прадстаўнік міністэрства. — Таксама ў цяперашні час адпрацоўваецца з Адміністрацыяй прэзідэнта праект плану па лібералізацыі на 2010 год».

«Дакументы распрацаваны ў комплексе з дырэктывай прэзідэнта Беларусі аб лібералізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці ў краіне, якая рыхтуецца ў цяперашні час», — дадаў Аляксандр Ліхачэўскі, перадае ПРАЙМ-ТАСС.
 
У той жа час прадстаўнік мінэканомікі не назваў канкрэтных запланаваны мераў па лібералізацыі. Па словах дырэктара дэпартаменту па прадпрымальніцтве, казаць аб канкрэтных мерах, якія будуць закладзены ў дырэктыву, пакуль заўчасна.

Как вам новость?
Головоломки