Мілінкевіч ужо знайшоў тысячу чалавек для збору подпісаў

09.07.2010 13:14
Архив Редакция

У ініцыятыўную групу лідара Руху "За Свабоду", прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Мілінкевіча ўвайшло ўжо больш за тысячу чалавек, якія пісьмова далі згоду збіраць подпісы за вылучэнне палітыка кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы. Усе падпісаныя, а іх 1023 чалавекі, з'яўляюцца актывістамі Руху "За Свабоду" і тымі, хто пастаянна супрацоўнічае з рухам.

Па словах намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, гэта толькі першы этап фармавання ініцыятыўнай групы. «Наступным крокам будзе прапанова далучыцца да кампаніі лідара Руху «За Свабоду» актывістам партнёрскіх арганізацый», — расказаў намеснік старшыні, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Юрась Губарэвіч адзначыў, што актывісты руху і партнёрскіх арганізацыяў і складуць касцяк рэгіянальных выбарчых штабаў. Таксама, па словах намесніка старшыні Руху «За Свабоду», будзе распаўсюджаны заклік да шырокага кола грамадзянаў краіны далучыцца да працы ў камандзе Аляксандра Мілінкевіча. «З улікам гэтых крокаў мы арыентуемся на тое, што ў склад ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ўвойдзе пяць тысяч чалавек», — дадаў Юрась Губарэвіч.

Палітык таксама адзначыў, што цяпер вядзецца падрыхтоўка спісу жадаючых удзельнічаць у кампаніі і збор неабходных звестак, каб пасля абвяшчэння выбарчай кампаніі аператыўна зарэгістраваць ініцыятыўную групу і пачаць збор подпісаў.

Как вам новость?
Головоломки