Міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу супраць намесніка дырэктара "МПАВТ"

04.04.2011 14:36
Архив Редакция

Мінская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да намесніка генеральнага дырэктара — дырэктара па сацыяльным развіцці ААТ "Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі" Леаніда Кадушкевіч. Яго падазраюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Згодна з ч.3 арт.424 Крымінальнага Кодэксу Беларусі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле следства, намгендырэктара быў адказным за арганізацыю капітальнага рамонту інтэрната ААТ «МПАВТ» і падпісаў акт здачы-прыёмкі за снежань 2009 года выкананых у інтэрнаце будаўнічых і іншых спецыяльных прац, якія насамрэч не здзяйсняліся, перадае «Ежедневник».

Зрабіў ён гэта, як мяркуюць праваахоўнікі, каб ухіліцца ад адказнасці за несвоечасовае засваенне бюджэтных грашовых сродкаў. У выніку ён нанёс прадпрыемству шкоду на суму амаль у 71 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки