Міліцыя арыштавала за хабары супрацоўніка Мінскай рэгіянальнай мытні

06.04.2011 11:41
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў пры атрыманні хабару затрымалі старшага оперупаўнаважанага аддзелу па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Мінскай рэгіянальнай мытні. Затрыманне прайшло ў сувязі з расследаваннем карупцыйных адносін супрацоўнікаў дадзенай мытні з бізнэсоўцамі.

Следства лічыць, што затрыманы з траўня 2010 года штомесяц атрымліваў ад мінскага бізнэсоўца буйныя сумы грошай (28 тыс. даляраў за год) за станоўчае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю. Для яго выкрывання міліцыянты правялі комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у ходзе якіх супрацоўніка мытні затрымалі з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў памеры дзвюх тысяч даляраў, паведамляе «Ежедневник».

Старшага оперупаўнаважанага абвінавачваюць па ч.3 арт.430 Крымінальнага кодэксу Беларусі (атрыманне хабару, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказнае становішча). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки