Мясніковіч знайшоў "сістэмныя недахопы" у праграме на пяцігодку

03.01.2011 14:20
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч знайшоў "сістэмныя недахопы" ў праекце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, паведамілі ў прэс-службе ўрада. На думку прэм'ера, закладзеныя ў прынятай на Усебеларускім сходзе праграме падыходы не забяспечваюць дастатковых тэмпаў нарошчвання беларускага экспарту для выхаду да 2014 года на нулявое сальда знешняга гандлю.

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на тое, што праект праграмы не адпавядае асноўным палажэнням дырэктывы прэзідэнта Беларусі № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», а таксама Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.

Беларускі прэм’ер даручыў распрацоўнікам праекту праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, у першую чаргу міністэрству эканомікі, аператыўна ўнесці ва ўрад прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, эвалюцыйнага рэфармавання адносін уласнасці, стварэнні ўмоваў для рэалізацыі ў рэспубліцы буйных знакавых вытворчых інавацыйных праектаў.

Акрамя гэтага Міхаіл Мясніковіч даў і іншыя даручэння па мадэрнізацыі эканомікі.

Как вам новость?
Головоломки