Мядзведзеў ратыфікаваў дамову аб ваенным супрацоўніцтве з Беларуссю

27.12.2010 16:35
Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў падпісаў федэральны закон "Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва". Дадзены закон быў прыняты Дзярждумай РФ 8 снежня і ўхвалены Саветам Федэрацыі 15 снежня, паведамілі ў прэс-службе Крамля.

Дамова была падпісана ў Маскве 10 снежня 2009 года. Прадметам дамовы з’яўляецца парадак ажыццяўлення бакамі паставак прадукцыі ваеннага прызначэння для нацыянальных узброеных сіл, воінскіх фармаванняў, праваахоўных органаў і спецыяльных службаў.

Згодна з дамовай прадукцыя ваеннага прызначэння ўключае ў сябе ўзбраенне, ваенную тэхніку, працы, паслугі, вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, у тым ліку выключныя правы на іх (інтэлектуальную ўласнасць) і інфармацыю ў ваенна-тэхнічнай галіне, а таксама любую іншую прадукцыю, працы і паслугі, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам любога з бакоў адносяцца да прадукцыі ваеннага прызначэння.

«Адказнасць за ўзгадненне ўсіх пытанняў, якія тычацца наменклатуры прадукцыі ваеннага прызначэння, яе аб’ёмаў, умоў і тэрмінаў практычнага ажыццяўлення паставак, ускладаецца на упаўнаважаныя органы бакоў», — распавялі ў прэс-службе прэзідэнта Расіі.

Упаўнаважанымі арганізацыямі ад расійскага боку з’яўляюцца федэральныя органы выканаўчай улады, упаўнаважаныя выконваць функцыі дзяржаўнага заказчыка дзяржаўнага абароннага заказу ў інтарэсах Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, іншых войскаў, воінскіх фармаванняў, праваахоўных органаў і спецыяльных службаў, і арганізацый, якія маюць права на адпаведны від дзейнасці ў дачыненні да прадукцыі ваеннага прызначэння, адзначылі ў Адміністрацыі Дзмітрыя Мядзведзева.

На падставе дамовы пастаўкі прадукцыі ваеннага прызначэння ажыццяўляюцца па кантрактах, што заключаюцца ўпаўнаважанымі арганізацыямі бакоў, без выдачы ліцэнзій на ўвоз і вываз прадукцыі ваеннага прызначэння.

У адпаведнасці з артыкулам 5 Федэральнага закона «Аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расійскай Федэрацыі з замежнымі дзяржавамі» асноўным метадам ажыццяўлення дзяржаўнага рэгулявання і рэалізацыі дзяржаўнай манаполіі ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з’яўляецца ліцэнзаванне ўвозу і вывазу прадукцыі ваеннага прызначэння.

«Прымаючы пад увагу, што палажэннямі Дамовы ўстанаўліваюцца правілы іншыя, чым прадугледжаныя законам, у адпаведнасці з падпунктам «а» пункта 1 артыкула 15 Федэральнага закона «Аб міжнародных дамовах Расійскай Федэрацыі» Дамова падлягае ратыфікацыі», — адзначылі ў прэс-службе Крамля.

Рэалізацыя дагавора не прывядзе да дадатковых выдаткаў з федэральнага бюджэту, дадалі ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies