Telegraf.news

Мядзведзеў гатовы накіраваць у Беларусь супрацоўнікаў ФСБ

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў 11 красавіка ў ходзе тэлефоннай размовы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам “выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з тэрактам у мінскім метро”. Ён прапанаваў аказаць усю неабходную кансультацыйную медыцынскую дапамогу, а таксама “накіраваць у Беларусь групу супрацоўнікаў ФСБ, якія маюць вялікі досвед у расследаванні падобных тэрактаў”.

У сваю чаргу, “Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Дзмітрыю Мядзведзеву за спачуванні і прапанаваную дапамогу”, - паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.

Выказаў свае спачуванні і расійскі прэм’ер Уладзімір Пуцін, накіраваўшы спачувальную тэлеграму старшыню ўрада Беларусі Міхаілу Мясніковічу, перадае БелТА.

“Мы, як ніхто іншыя, суперажываем брацкаму беларускаму народу ў яго горы. Спадзяемся на больш хуткае поўнае акрыянне ўсіх пацярпелых. Можаце разлічваць на любую дапамогу і садзейнічанне з нашага боку, у тым ліку і ў расследаванні здарэння”, - заявіў ён.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун засмучаны выбухам у мінскім метро

Пан Гі Мун выказаў спачуванні народу Беларусі і сем’ям ахвяраў, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення параненым. “Генеральны сакратар Пан Гі Мун са смуткам даведаўся пра смяротны выбух у мінскім метро ў Беларусі ў выніку якога, як паведамляецца, па меншай меры 11 чалавек загінулі, і многія іншыя атрымалі раненні”, - адзначылі ў Цэнтры навін ААН.

Не застаўся абыякавым і старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс. “Выказваю нашы шчырыя спачуванні беларускаму народу пасля сённяшняга выбуху. Наша спачуванне накіравана ў першую чаргу сем’ям загінулых і пацярпелых”, - падкрэсліў ён.

Як раней паведамляў Тэлеграф, старшыня Еўрапарламенту Ежы Бузек таксама выказаў спачуванні сем’ям загінулых у Мінску. Паводле яго слоў, прычына выбуху павінна быць цалкам раскрыта.

Темы:
Как вам новость?