Telegraf.news

"МАЗ" хоча пачаць масавы выпуск "разумных" аўтобусаў

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

ААТ “МАЗ” плануе выпусціць у 2011 годзе 50 аўтобусаў з новай “інтэлектуальнай” сістэмай электраабсталявання. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела аўтатрактарнай электронікі і электрамеханікі Аб’яднанага інстытуту машынабудавання НАН Беларусі Міхаіл Белавус. Вытворчасць падобных аўтобусаў стала магчымай дзякуючы распрацаванай інстытутам комплекснай інфармацыйна-кіравальнай сістэме.

Сістэма адаптаваная да працы на МАЗ-205 і МАЗ-231. “Кіроўца з дапамогай блока кіравання панэлі прыбораў зможа атрымліваць сігналы аб наяўных няспраўнасцях у транспарце. Акрамя таго, чалавек не здолее зашчыміць сабе руку або нагу ў дзвярах, торбу, чамадан, бо дзверы не зачыняцца, пакуль ёсць нейкая перашкода. Гэта будзе рэгулявацца аўтаматычна, а не кіроўцам”, - расказаў Міхаіл Белавус, перадае БелТА.

Паводле слоў спецыяліста, сістэма дазваляе адмовіцца ад электражгутоў на аўтобусе, у выніку чаго эканомяцца каляровыя металы, а таксама значна скарачаюцца час і працазатраты па мантажы бартавой электрычнай сеткі аўтобуса. Тэрмін службы сістэмы складае не менш за дзесяць гадоў.

Стварэннем комплекснай інфармацыйна-кіруючай сістэмы беларускія навукоўцы займаліся каля трох гадоў. Ужо выраблена тры ўзоры “разумных” машын, выпушчана і прададзена МАЗу больш за 40 мікрапрацэсарных блокаў сістэмы коштам каля 100 даляраў кожны. На выраб адной сістэмы неабходна восем-дзевяць блокаў. У 2010 годзе “разумны” аўтобус МАЗ-205 удзельнічаў у міжнародных аўтобусных выставах і “заўваг па працы сістэмы няма”, паведаміў Міхаіл Белавус.

Темы:
Как вам новость?